- днушка
- днушка, -і
ж.
Разделочная доска.Дастаючы ў печы гаршчок, накрыты днушкаю, ён (Цівунчык) ветліва звярнуўся да Ваці... Чорны. Зіна... бярэ цёплыя кавалкі мяса з вялізнай сіняй міскі,.. шлёпае іх на днушку і скоранька рэжа. Кудравец. Урэшце гаспадыня прынясла і паставіла на стол гліняную місу, поўную разварыстай картоплі, ад якой ішла густая пара, потым паставіла на круглай днушцы патэльню, поўную скварак і печаных яек. Дамашэвіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.